Як паведаміць пра памылкі і праблемы
- Адкрыйце старонку Issues ў рэпазіторыі Pantheon на GitHub.
- Націсніце New issue. Магчыма, спатрэбіцца ўвайсці ў GitHub.
- Запоўніце Title і Description. Апішыце праблему або ідэю, пажадана па-англійску.
- Файлы і здымкі экрана можна перацягнуць у поле апісання.
- Націсніце Submit new issue, каб адправіць паведамленне.
Стан звароту заўсёды даступны на старонцы Issues.
Ёсць пытанне да распрацоўшчыкаў або не хочаце ствараць уліковы запіс GitHub?
Скарыстайцеся чатамі падтрымкі:
Каманда Mahjong Pantheon, 2026.